На камерцыйныя банкі павесяць аграпрамысловасць?
Лукашэнка прапанаваў камерцыйным банкам ў 2011-2015 гадах прыняць удзел у ільготным крэдытаванні арганізацый аграпрамысловага комплексу Беларусі.
Адпаведны ўказ № 256 кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА. Дакумент падпісаны ў мэтах фінансавання мерапрыемстваў па развіццю аграпрамысловасці.
"Указам прапануецца банкам выдаваць у 2011-2015 гадах льготныя крэдыты ў беларускіх рублях арганізацыям аграпрамысловага комплексу для будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага рамонту, мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння вытворчых аб'ектаў, прадугледжаных асобнымі праграмамі ў галіне сельскай гаспадаркі", - праінфармавалі ў прэс-службе кіраўніка краіны.
Дакументам вызначаны пералік з дзевяці асноўных праграм, якія фінансуюцца за кошт ільготных крэдытаў. Ва ўказе не вызначаны канкрэтныя банкі і сумы крэдытаў.