На “Канскіх львах” Беларусь прадставяць Чарняўская і Патапенка

Рэкламшчыкі выйгралі нацыянальны адбор у конкурсе “маладых кліентаў”.

Яўгенія Чарняўская разам з Аляксеем Патапенкам перамаглі ў беларускім адборы на прэстыжны фестываль рэкламы “Канскія львы” ў конкурсе “маладых кліентаў”.

“У Беларусі конкурс праводзіцца першы раз, а ў межах гэтага фестывалю ў міжнародным парадку – другі раз”, – распавяла Еўрарадыё Чарняўская. –
Малая колькасць каманд абумоўлена тым, што першы раз у Беларусі конкурс, а па-другое, намінацыя складаная. Таму што маляваць, здымаць відэа, прыдумляць стратэгіі, як таго патрабуюць іншыя намінацыі – гэта цікава, можна праявіць сябе. Ад нас патрабавалася напісаць брыф ці зрабіць прэзентацыю аб кампаніі – гэта нудная справа, складаная. Многія не захацелі ўдзельнічаць па гэтай прычыне”.

Яўгенія пакуль не ведае, чым іх каманда збіраецца здзівіць журы ў Канах. Але змагацца беларускія рэкламшчыкі будуць за самыя высокія месцы.

Прадстаўнікі Беларусі ў конкурсах Film, Print и Media будуць вызначаны ў бліжэйшы час.