На Кобрыншчыне ўгоншчык трактара трапіў у аварыю
25-гадовы жыхар вёскі Кісялеўцы 29 траўня ўгнаў трактар "МТЗ-952" ад мясцовай крамы.
Як паведамляе БелаПАН, ён скарыстаўся тым, што трактарыст, які зайшоў у краму, пакінуў ключ у замку запальвання. Нецвярозы ўгоншчык праехаў на трактары каля 300 метраў, а потым не справіўся з кіраваннем і з'ехаў на ўзбочыну дарогі. Там ён збіў два пралёты бетоннага плота. Затым, спрабуючы выехаць, збіў яшчэ два такія ж пралёты. Трактар затрымаўся паміж двума бетоннымі слупамі і заглух.
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ўгоншчыка. На яго пачалі крымінальную справу. Маладога чалавек змясцілі ў ізалятар часавага ўтрымання. Няўдалы ўгоншчык кажа, што калісьці меў правы на кіраванне трактарам, і ён вырашыў успомніць мінуўшчыну.