На Магілёўшчыне адшукалі "варагаў" і "грэкаў"

У яго рамках турысты здолеюць пракаціцца на кацеры ад Александрыі (Шклоўшчына) да Баркалабава (Быхаўшчына) праз Магілёў. На рэалізацыю праекта выдаткавана 3,8 мільярда рублёў.

Спецыяльную невялікую прыстань для кацера пачалі ўжо будаваць ў магілёўскім заасадзе. Таксама да берага Дняпра ад уваходу ў заасад праклалі пешаходныя, конную і роварную дарожкі. Па гэтых дарожках турыстаў мяркуюць падвозіць да кацера ў "экзатычным" транспарце. У агралесатэхнічным каледжы збіраюцца сваімі сіламі змайстраваць конную карэту. А вось ландо і дыліжанс будуць купляць асобна, паведамляе “Радыё Магілёў”.