На Магілёўшчыне “чарніла” прададуць толькі ў працоўны час

Пладова-ягаднае віно будзе прадавацца ва ўсіх крамах з 10 да 18 гадзінаў, перадае "Радыё Магілёў". Распараджэнне старшыні аблвыканкама пачне дзейнічаць у бліжэйшы час.

Нагадаем, што раней з падобнай ініцыятывай выступіў кіраўнік Міншчыны Барыс Батура. А падчас прэзідэнцкай кампаніі Алесь Міхалевіч рабіў абмежаванне на продаж "чарніла" адной з "фішак" сваёй кандыдацкай праграмы.