На масавы старт сёння выйдзе Дар'я Домрачава

У нядзелю пройдзе масавы старт сярод жанчын. Дар'я Домрачава, якая з-за прастуды прапусціла дзве гонкі, выйдзе пад трэцім нумарам. Яшчэ адна беларуска Надзея Скардзіна мае восьмы нумар. Адзначым, што ў адсутнасць Домрачавай Скардзіна прыемна здзівіла — трэцяе месца ў спрынце на 7,5 кіламетраў (14 снежня) і шостае месца ў гонцы пераследу на 10 км (15 снежня).

Пачатак сённяшняй гонкі — а 17-й гадзіне па беларускім часе.

А 15-й гадзіне сёння стартуе масавы старт у мужчын, беларусы ў ім не ўдзельнічаюць.

Беларуска Надзея Скардзіна ўзяла "бронзу" ў спрынце

Пасля промаху Дар'я Домрачава лаецца матам (відэа)

Фота — allbiathlon.com