На месцы студэнцкага інтэрната ў цэнтры Мінску будзе гандлёвы цэнтр

Інтэрнат БДУ плануецца знесці, бо ёсць магчымасць перасяліць студэнтаў. Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін


Нікіцін: "Прынята рашэнне аб зносе інтэрната на праспекце Пераможцаў. Чаму? Вы выдатна ведаеце, што будуецца студэнцкая вёска, і студэнтам будзе куды пераехаць. Канчаткова ўжо вымалявалася канцэпцыя забудовы вуліцы Дзімітрава. Гэта значыць, на месцы інтэрната будзе буйны гандлёвы комплекс з гатэлем. На самой жа вуліцы Дзімітрава будзе магутная структура паркінгаў"