На мінскіх плошчах паставяць 11 навагодніх елак
Гэта на адну больш, чым у мінулым годзе.
“Лішнюю” елку ўсталююць ў Савецкім раёне каля кінатэатра "Салют". Каркасы елак ужо выраслі каля Лядовага палаца і Нацыянальнай бібліятэкі. Мантаваць цэнтральную гарадскую елку на Кастрычніцкай плошчы пачнуць на наступным тыдні, паведамляе БелТА.
Акрамя елак дызайнеры абяцаюць уразіць новымі ілюмінацыйнымі расцяжкамі на сталічных магістралях.