На пажары ў Слонімскім раёне загінулі трое дзяцей

Як адзначае БелаПАН, выратавальнікам стала вядома пра пажар зранку 22 траўня. У хаце жыла сям'я з пяці чалавек: бацькі і трое дзяцей — дзяўчынкі 7 і 5 гадоў, а таксама 3-гадовы хлопчык. 


На момант пажару бацька дзяцей быў на працы, маці — у Слоніме. Пакуль прыехалі выратавальнікі, суседзі паспелі вынесці з хаты траіх дзяцей без прыкметаў жыцця. Выратаваць іх не ўдалося. 


Меркаваная прычына пажару — свавольства дзяцей з агнём.