На пенсіянерку напалі і абрабавалі яе нявестка і ўнучка

У мясцовую міліцыю звярнулася жанчына 1939 года нараджэння. Яна распавяла, што ўвечары яе на вуліцы спынілі тры жанчыны і, пагражаючы гвалтам, забралі буйную суму грошай.

Як паведамляе БелаПАН, міліцыя затрымала траіх жанчын, падобных па прыкметах са зламысніцамі. Высветлілася, што адна з іх — нявестка пацярпелай (яна і выступіла арганізатаркай злачынства), яшчэ адна — унучка, якая далучыла да нападу сваю сяброўку. Падчас дагляду былі знойдзеныя грошы, якія яны не паспелі патраціць. Распачатая крымінальная справа.

Фота — minsknews.by