На Піншчыне пешахода збілі два аўтамабілі

Здарэнне адбылося на шашы ля вёскі Падбалоцце. Кіроўца “Сітраена” збіў пешахода, які рухаўся насустрач па краі праезнай часткі дарогі. Пасля гэтага на пацярпелага наехаў “Форд Гэлаксі”. Збітага пешахода даставілі ў лякарню. ДАІ вядзе разбіральніцтва здарэння.