На “Пінскдрэве” могуць стварыць незалежны прафсаюз?
Пра гэта кажуць некаторыя працаўнікі холдынгу.
Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што рабочыя завода габляванага шпону і мэблі (падраздзялення "Пінскдрэва") правялі стыхійны мітынг ды масава пакідаюць афіцыйны прафсаюз. Абурэнне работнікаў выклікалі нізкія заробкі.
Некаторыя з іх не выключаюць магчымасці стварэння суполкі незалежнага прафсаюзу на сваім прадпрыемстве. Адпаведныя кансультацыі ўжо адбыліся, кажуць рабочыя.
Нагадаем, напрыканцы 1990-х гадоў на “Пінскдрэве” ўжо была створана незалежная прафсаюзная арганізацыя, аднак яе актывісты не вытрымалі ціску адміністрацыі і спынілі сваю дзейнасць.