На Полаччыне ліцэіст скраў і спаліў "Запарожац"
У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.
Хлопец скраў аўтамабіль ЗАЗ-966 з аўтастаянкі аднаго з прадпрыемстваў ў вёсцы Багатырская. Гаспадар, не знайшоўшы свайго аўтамабіля, звярнуўся ў міліцыю. Яна высветліла, што злачынца, крышачку ад’ехаўшы ад вёскі, спаліў машыну. Як заявіў гаспадар транспартнага сродку, каштаваў "Запарожац" крыху менш, чым 150 долараў.
А ў Магілёве аўтаўгоншчыкі падпалілі чатыры машыны. Такім чынам яны спрабавалі замесці свае сляды. Каля аднаго з дамоў па Пушкінскім праспекце зламыснікі скралі аўтамабіль “Газэль”. На дарозе па вуліцы Цярэхіна яны патрапілі на ім ў аварыю. Пасля гэтага аўтаўгоншчыкі падпалілі машыну, а таксама прыпаркаваныя побач аўтамабілі “ВАЗ-2108”, “Сітроен-Ксара” і “Газэль”, паведамляе 222.by.