На Прыпяці ўзровень вады дасягнуў небяспечнай рысы

На Прыпяці каля вёскі Чэрнічы ўзровень вады наблізіўся да небяспечна высокага значэння — 500 сантыметраў над нулём паста.

Як інфармуе БЕЛТА, метэаролагі спадзяюцца, што лёд і зімовы характар надвор'я стрымаюць разліў ракі. Асабліва небяспечнымі днямі, калі будзе падымацца ўзровень вады ў Прыпяці, называюць 23-25 лютага.

Фота — bymedia.net