На рабочага ўпалі 3 тоны абсталявання, ён загінуў

30-гадовы рабочы працаваў на мантажы абсталявання кацельні ЦЭЦ. Як паведамляе сайт intex-press.by, двое рабочых усталёўвалі металічныя змеевікі ў шахце кацельні. У гэты момант на аднаго з іх упалі 16 змеевікоў, кожны вагой каля 200 кілаграмаў. Іншы рабочы паспеў выскачыць з шахты.

Цяпер следчыя вывучаюць абставіны здарэння.