На сёння запланаваная чарговая акцыя салідарнасці

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі ладзяць актывісты “Еўрапейскай Беларусі”. Першая з іх прайшла ў мінулую пятніцу 21 кастрычніка. У панядзелак і аўторак акцыі паўтарыліся. Міліцыя затрымлівае ўсіх, хто спрабуе выказваць пратэст актыўна. Тры актывісты ўжо пакараныя адміністратыўным арыштам. Сёння пройдуць суды над затрыманымі падчас учарашняй акцыі.