На Століншчыне пад колы трапіў пешаход-тэрмінатар
Жыхар вёскі Веляемічы за апошнія чатыры гады пяць разоў быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за парушэнне правілаў дарожнага руху ў якасці пешахода.
На шосты раз “злосны парушальнік” трапіў усё ж пад колы легкавіка і зараз знаходзіцца ў Пінскай лякарні. Цікава, што апошні штраф пешаходу-тэрмінатару быў выпісаны за некалькі дзён да здарэння, паведамляе газета “Навіны Палесся”.