На сядзібе БНФ сёння пройдзе вечарына "Тэрыторыя свабоды"
Літаратурна-паэтычная вечарына адбудзецца ў рамках кампаніі абароны сядзібы партыі БНФ.
"Тэрыторыю свабоды" ў сядзібе БНФ будуць прэзэнтаваць літаратары Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч і Віталь Рыжкоў. Яны прачытаюць свае творы, выступяць з прамовамі.