На Цірольскім фэсце ў Аўстрыі пацярпела беларуская музыка
Музычны фэст праходзіў у мястэчку Эрль недалёка ад Інсбрука і доўжыўся 25 дзён.
Як паведамляе сайт sr.ru, на яго мерапрыемствах было 20 тысяч гасцей.
Падчас прадстаўлення оперы Вагнера "Парсіфаль" здарыўся няшчасны выпадак. На сцэне павалілася драўляная калона дэкарацыі. Пры гэтым пацярпела музыка аркестра — дзяўчына з Беларусі. Яна атрымала рану галавы і была дастаўленая ў лякарню.