На Віцебшчыне ствараюць спецбрыгады па барацьбе з баршчавіком
Ад шкоднай расліны найбольш пакутуюць дзевяць раёнаў вобласці.
Больш за траціну ўсяго баршчавіка прыпадае на Ўшаччыну. За дзевяць месяцаў на барацьбу з гіганцкім пустазеллем выдаткавана 357 мільёнаў рублёў, але да перамогі яшчэ далёка.
Вясну Віцебшчына плануе сустрэць узброенай: на базе Міністэрства надзвычайных сітуацый і меліяратыўных арганізацый плануецца стварыць спецыялізаваныя брыгады па знішчэнні баршчавіка. Ім выдадуць неабходнае абсталяванне і сродкі барацьбы з гэтай раслінай. Дарэчы, нішчыць яго трэба ў траўні, толькі тады захады будуць мець эфект.