Cіноптыкі: На выходных надвор’е будзе супярэчлівым
Беларусаў чакаюць кароткія дажджы, моцны вецер і спякота.
Аб гэтым сведчаць прагнозы Гідраметэацэнтра. У суботу на большай частцы краіны пройдуць непрацяглыя дажджы, якія будуць суправаджацца моцным шквалістым ветрам. А вось у нядзелю яны саступяць месца навальніцам.
Нягледзячы на гэта, спякота захаваецца. На Гомельшчыне ажно да 32 градусаў. Жыхарам іншых рэгіёнаў пашанцавала больш. Там ад 22 да 27 градусаў вышэй нуля.