Надвор’е на 25 лютага: 3-4 градусы марозу
У панядзелак надвор’е будзе хмарнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Невялікі снег і слабы галалёд прагназуюць па паўднёвым захадзе краіны.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду. Па паўднёвым захадзе парывы ветру могуць дасягаць 12 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях — мінус 10-15 градусаў, па паўднёвым захадзе — ад 0 да мінус 3 градусаў. Удзень прагназуецца 3-4 градусы ніжэй за нуль.
Сіноптыкі папярэджваюць, што 25-27 лютага на асобных участках дарог Беларусі захаваецца галалёдзіца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.