Надвор’е на нядзелю: дажджы, у асобных раёнах — навальніцы

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах будуць навальніцы. Удзень месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер паўночны, умеркаваны, удзень пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветры парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 3 да 15 градусаў цяпла, удзень сіноптыкі абяцаюць 17-22 градусы, па поўдні Гомельскай вобласці — ажно 25 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.