Найлепшых ідэолагаў Віцебшчыны прэміруюць мільёнам

Найлепшыя ідэолагі атрымаюць прэмію ў памеры 30 базавых велічыняў — цяпер гэта 1 050 000 рублёў.

Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", будзе вызначана 11 найлепшых байцоў ідэалагічнага фронту — па адным у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, гандлі і бытавым абслугоўванні, ахове здароўя, адукацыі, культуры, банкаўскай сферы.

Выплата прэмій буде рабіцца са сродкаў абласнога бюджэту.