Нападаючы футбольнай зборнай Беларусі трапіў у допінг-скандал?
У крыві Сяргея Карніленкі знайшлі сляды псеўдаэфедрына — забароненага рэчыва, якое адносіцца да стымулятараў.
Беларускаму футбалісту можа пагражаць шасцімесячная дыскваліфікацыя. Пра гэта паведамляе расійскае выданне "Советский спорт". Нагадаем, Карніленка выступае за самарскія "Крылья Советов". У апошніх матчах ён шмат забівае (нават па 2 мячы за гульню). Допінг-проба, якая, нібыта, дала станоўчы вынік, была ўзятая ў беларускага форварда пасля матча чэмпіянату Расіі, які "Крылья Советов" праводзілі з "Спартаком" з Нальчыка і перамаглі з лікам 1:0.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
Фота — bymedia.net