NASA: яркім аб'ектам на Марсе была дэталь Curiosity

Найхутчэй гэта кавалак пластыка. Нагадаем, з-за знойдзенага на Марсе невялікага яркага аб'екта было вырашана прыпыніць працу Curiosity.

Як паведамляе сайт NASA, у бліжэйшы час даследаванні будуць спыненыя і стане вядома, калі марсаход адновіць працу.

Curiosity знаходзіцца на чырвонай планеце ад 6 жніўня. У яго задачы ўваходзіць вывучэнне клімату планеты, яе атмасферы, пошукі вады.