Curiosity заўважыў на Марсе невялікі яркі аб'ект (фота)
З-за гэтага было вырашана прыпыніць яго працу.
Як паведамляе сайт NASA, навукоўцы не выключаюць, што аб'ект можа быць фрагментам самога марсахода. У бліжэйшы час будуць рабіцца яго новыя здымкі, каб разабрацца з праблемай і яе магчымымі наступствамі.
Нагадаем, Curiosity знаходзіцца на чырвонай планеце ад 6 жніўня. У яго задачы ўваходзіць вывучэнне клімату планеты, яе атмасферы, пошукі вады.
Фота — nasa.gov