Нацбанк Беларусі пакуль адмаўляецца ад расійскага рубля
Нягледзячы на праблемы з валютай, ён не гатовы да ўводу расійскага рубля ў якасці плацежнага сродку на тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта 27 красавіка прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў.
Чыноўнік нагадаў, што раней кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч ужо заяўляў пра немэтазгоднасць уводу расійскага рубля ў якасці плацежнага сродку на тэрыторыі Беларусі. "Пазіцыя Нацыянальнага банка па гэтым пытанні пакуль застаецца ранейшай", — пацвердзіў Драздоў.
Нагадаем, сёння амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў назваў актуальнай магчымасць абмеркавання гэтага пытання. А беларускі эканаміст, кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін заявіў учора, што сітуацыю на валютным рынку Беларусі можа выправіць увод у абарачэнне на тэрыторыі краіны расійскага рубля, перадае ІА REGNUM.