Нацбанк называе "трызненнем" чуткі пра новую дэвальвацыю
Інфармацыю пра закрытую нараду сёння распаўсюдзіў інтэрнэт-рэсурс "Беларускі партызан", які спасылаецца на ананімныя крыніцы.
Паводле яе, нібыта, была запланаваная дэвальвацыя — да 15 тысяч рублёў за долар ЗША.
"Я бачыў гэтую інфармацыю, але сапраўднае трызненне мы не каментуем", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка. Ён таксама адмовіўся каментаваць сам факт правядзення закрытай нарады.
Фота — bymedia.net