Новага пляжу ў Пінску ня будзе

У 130-тысячным Пінску ёсць два гарадскія пляжы, якія месцяцца амаль побач адзін з адным на беразе Піны. Аднак пінчукі аблюбавалі яшчэ адзін, у раёне Казляковічы: туды многім гараджанам прасцей дабірацца.

Кожны год у месцы неарганізаванага адпачынку тонуць людзі. Гараджане прапаноўвалі абсталяваць новы пляж і выставіць там пост ратавальнікаў. Але мясцовыя ўлады адказываюць, што няма грошай і гораду дастаткова наяўных пляжаў.

Фота — nemiga.info