Новай дэвальвацыі беларускага рубля пакуль не адбылося
Курсы валют на панядзелак засталіся на ранейшым узроўні.
За долар у беларускіх абменніках можна атрымаць крыху больш пяці тысяч рублёў. За еўра – сем тысяч сто. Такім чынам чуткі аб новай рэзкай дэвальвацыі беларускай валюты, паводле якіх рубль павінен быў абваліцца ў панядзелак 15 жніўня, не спраўдзіліся.