Новую станцыю мінскага мятро назавуць "Шчамысліца"

Як паведаміла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, такое рашэнне 19 студзеня прынялі дэпутаты гарсавета.

Рудзікава: "Дадзеная назва — станцыя метро "Шчамысліца" — адпавядае асноўным прынцыпам гарадской тапанімікі: гістарычнаму, арыентыровачнаму і эстэтычнаму. Станцыя будзе знаходзіцца каля вёскі і будучага мікрараёна "Шчамысліца".

Завяршыць будаўніцтва станцый "Грушэўка", "Міхалава", "Пятроўшчына" Маскоўскай лініі метро плануецца ў 2012 годзе, а станцыі "Малінаўка" ў 2013 годзе. Пасля гэтага пачнецца будаўніцтва згаданай станцыі "Шчамысліца".