Новы кіраўнік ПАСЕ падтрымлівае санкцыі ЕС супраць Беларусі
Жан-Клод Міньён падкрэсліў, што цалкам падтрымлівае рэзалюцыю і рэкамендацыі ПАСЕ па выніках абмеркавання сітуацыі ў Беларусі.
Нагадаем, што ПАСЕ рэкамендавала краінам-сябрам Савета Еўропы далучыцца да санкцый ЕС у Беларусі. У каментары агенцтву БелаПАН Міньён падкрэсліў, што гэтая мера з'яўляецца вымушанай. Па яго словах, беларускі рэжым не чуе голасу Еўропы, таму еўраструктуры мусяць выказваць цвёрдасць.
На яго думку, з боку Еўропы было зроблена ўсё магчымае, каб наладзіць адносіны з афіцыйным Мінскам.