Новым амбасадарам Беларусі ў Расіі стаў Ігар Петрышэнка
Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што папярэдні амбасадар Андрэй Кабякоў быў прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Петрышэнка да новага прызначэння быў першым намеснікам міністра замежных справаў.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне першым намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Аляксандра Міхневіча, перадае БЕЛТА. Перад тым Міхневіч быў амбасадарам Беларусі у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Фота — mfa.gov.by