Новым лідэрам апазіцыі можа стаць Павел Латушка?

У каментары агенцтву Regnum ён адзначыў, што ЗША і Еўропа мяняюць сваю тактыку наконт змены ўлады ў Беларусі. Як доказ гэтага ён называе тое, што Захад "здаў" беларускім уладам некаторых апазіцыянераў. 
На думку эксперта, Захад расчараваны ў беларускай апазіцыі і будзе рабіць стаўку не на яе, а на чыноўнікаў высокага рангу з цяперашняй наменклатуры. Вулічная ж апазіцыя будзе выкарыстоўвацца як таран для таго, каб да ўлады прыйшлі "белыя каўнерыкі". 
Магчымым новым лідарам апазіцыі палітолаг назваў цяперашняга міністра культуры Паўла Латушку. Баранчык згадаў, што Латушка паслядоўна і падкрэслена карыстаецца беларускай мовай. Таксама ён 6 гадоў працаваў амбасадарам Беларусі ў Польшчы, а да гэтага — прэс-сакратаром беларускага МЗС.