Новым прэм’ерам Італіі стаў Марыа Монці
Ён паабяцаў неадкладна прыступіць да фармавання новага ўраду.
Марыа Монці лічыцца аўтарытэтным эканамістам у Італіі і яго ўспрымаюць як здольнага супакоіць рынкі. Пры гэтым многія эксперты мяркуюць, што праблемы Італіі значна глыбейшыя і вырашыць іх толькі зменай ураду не атрымаецца.
Новаму прэм’еру трэба будзе зрабіць захады жорсткай эканоміі, каб вырашыць праблему даўгавога крызісу. На сёння кошт крэдытаў Італіі ўзрос да рэкордных адзнак і гэта выклікала паніку па ўсёй еўразоне. Сярод непапулярных захадаў — замарожванне заробкаў у бюджэтнай сферы і павелічэнне пенсійнага ўзросту ў жанчын.