Новым прэм'ерам Румыніі прызначылі галоўнага разведчыка
Прэзідэнт гэтай краіны даручыў сфармаваць новы ўрад кіраўніку службы знешняй выведкі Міхаю Рэзвану Унгурану.
Агенцтва Associated Press нагадвае, што ў панядзелак прэм'ер-міністр Эміль Бок вырашыў сыйсці ў адстаўку пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў супраць уведзеных мераў эканоміі, якія прайшлі ў краіне. Новы ўрад мусіць быць сфармаваны на працягу 10 дзён.