П’яны бабруйчанін абстраляў міліцыянтаў
Ад стрэлаў ніхто не пацярпеў. Міліцыянты затрымалі мужчыну, а зброю канфіскавалі.
Здарэнне адбылося ўвечары 6 лістапада на вуліцы Ульянаўскай. 35-гадовы мужчына адкрыў страляніну па міліцыянтах, якія спрабавалі яго затрымаць. Як высветлілася пазней, мужчына страляў з абрэза незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.
За ўжыванне зброі супраць міліцыянтаў бабруйчаніну пагражае да шасці гадоў турмы.