Па справе аб выбуху ў Бостане шукаюць дваіх падазраваных

Раней гаворка ішла пра аднаго падазраванага. Нібыта, відэакамеры зафіксавалі, як ён пакінуў пакет з выбуховым прыстасаваннем. Інфармацыю пра яго затрыманне ўчора абверглі праваахоўныя органы ЗША.

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў амерыканскім горадзе падчас правядзення міжнароднага марафона. Трое чалавек загінулі, больш за 180 чалавек атрымалі раненні, дзясяткі людзей — у цяжкім стане.

Адказнасць за тэракт ніхто не ўзяў.

Беларуска з Бостанскага марафона: Калі выбухнула, я ішла да фінішнай прамой

Фота — David L. Ryan/The Boston Globe