Па Цэнтральным рынку Гомеля прайшлі калядоўшчыкі

Як адзначае БелаПАН, актывісты арганізацыі ладзяць для прадпрымальнікаў рынка калядаванне з 1996 года. Сёлета сярод калядоўшчыкаў былі традыцыйныя персанажы абраду — Мядзведзь, Каза, Святы Мікалай, цыганкі. Моладзь выканала для прадпрымальнікаў аўтэнтычныя калядкі, сабраныя "Талакой" падчас фальклорных экспедыцый па Гомельшчыне.

Каладоўшчыкі кажуць, што сустракалі іх радасна. Вось толькі накалядаваць сёлета яны змаглі няшмат, асабліва ў параўнанні з мінулымі гадамі. Магчыгма, адбыіўся крызіс, кажуць талакоўцы.