Пачаўся продаж квіткоў на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
У свабодны продаж квіткі паступілі ў суботу, 15 верасня.
У сераду, 12 верасня, іх маглі набыць сябры клуба БАТЭ, а таксама ўладальнікі абанементаў, нагадвае “Наша Ніва”. У чацвер і пятніцу пакеты маглі купіць уладальнікі квітка на матч плэй-оф з “Хапаэлем”, што прайшоў у Мінску 22 жніўня.
Кошт білетных пакетаў у залежнасці ад катэгорыі — 700 000, 450 000 і 200 000 рублёў. Адзінкавыя квіткі на гульню з “Баварыяй” паступяць у продаж толькі 1 і 2 кастрычніка. Іх кошт у залежнасці ад катэгорыі — 300 000, 200 000 і 80 000 рублёў.
Матч з “Баварыяй” пройдзе ў Мінску 2 кастрычніка, з “Валенсіяй” — 23 кастрычніка, “Лілем” — 20 лістапада.