Пачынаецца публікацыя ўнікальных фотаздымкаў часоў вайны

Фотаздымкі на працягу траўня-чэрвеня будуць размешчаныя на сайце Міністэрства абароны Расіі. Гэта каля 20 экспазіцый унікальнага фотаальбома, у якім — больш за 100 невядомых здымкаў. Іх аўтар, франтавы карэспандэнт, пазначаў прозвішчы і вайсковыя званні сваіх герояў, месца і час здымкаў.