Пад Бабруйскам у грамадскай прыбіральні знайшлі немаўля

Дзіця было жывое, нармальнай вагі. Немаўля перадалі лекарам у Бабруйскую радзільню. Разам з ім шпіталізавалі і маці, якую неўзабаве знайшлі на станцыі міліцыянты. Жанчына сказала, што не ведала пра сваю цяжарнасць. На станцыі яна адчула боль у жываце, пайшла ў прыбіральню, дзе ў яе пачаўся моцны крывацёк. Тое, што яна нарадзіла, жанчына проста не зразумела.

Па факце гэтага здарэнне міліцыя праводзіць разбіральніцтва, паведамляе БелаПАН.