Пад Барысавам фура сутыкнулася з легкавіком

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўвечары 11 студзеня на аўтадарозе Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі. Вадзіцель "Опеля" 1955 года нараджэння выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з фурай. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.



Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 14 ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і 16 параненыя, паведамляе БелТА.