Пад дом для спецназу пачалі капаць катлаван (фота)

Яны былі супраць, каб адна з зялёных зонаў у сталічным мікрараёне "Уручча" пераўтваралася ў будаўнічую пляцоўку.

Раней там былі высечаныя бярозы, пасля дэмантавалі памятны знак герою Савецкага Саюза генералу Івану Русіянаву (на яго ўстаноўку мясцовымі жыхарамі ўлады не далі дазволу). На месцы былога скверу цяпер капаюць катлаван пад будучы шматпавярховік, які заселяць спецназаўцы, паведамляе Радыё Свабода.

Фота — svaboda.org