Пад Кобрынам двое мужчын загінулі ў каналізацыі
Трагедыя адбылася ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна.
Двое мужчын задыхнуліся, калі спрабавалі пачысціць каналізацыйны калодзеж. Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, няшчасны выпадак адбыўся 30 ліпеня. Трупы двух жыхароў Кобрына знайшлі ў калодзежы ў двары дома аднаго з іх.
Адзін загінулы меў 46 гадоў, другі - 54.