Пад Мінскам перакулілася машына з чатырма дзецьмі
Аварыя адбылася 16 лістапада, ахвяраў, на шчасце, не было.
Легкавіком Renault Espace кіравала жанчына, маці дзяцей. На 22-м кіламетры трасы Мінск — Гомель каля вёскі Гузгалаўка яна ўбачыла прыпаркаваны ля абочыны грузавік і каб пазбегнуць сутыкнення, з’ехала ў кювет. У выніку аўтамабіль і перакуліўся.
Маці і яе дзецям, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, была аказана неабходная медыцынская дапамога. Пасля гэтага жанчыну з трыма дзецьмі адпусцілі дадому. Дзяўчынка 2008 году нараджэння з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені была шпіталізаваная, яе стан здавальняючы, перадае БЕЛТА.