Пад Рыгай скралі машыну з дзяржнумарамі Рэспублікі Беларусь
Здарэнне адбылося ў пасёлку Марупа.
Злодзеі скралі аўтамабіль Toyota Avensis 2009 года выпуску з беларускімі дзяржаўнымі нумарамі 8803 OU7. Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа, адзначае сайт delfi.lv.
Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.