Падаходны падатак спросцяць для хворых і прадпрымальнікаў

Таксама палёгка будзе для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра па падатках і зборах Сяргей Налівайка.


Налівайка: "Прапануецца цалкам вызваліць ад падаходнага падатку даходы фізічных асоб, атрыманыя ў выглядзе дабрачыннай дапамогі тымі, хто мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, у тым ліку, пры правядзенні аперацый. Таксама прапануецца адмяніць абавязак падатковых агентаў па ўтрыманні падаходнага падатку з сум пазык, што выдаюцца індывідуальным прадпрымальнікам. А таксама прапануецца ўвесці абмежаванні па суме маёмаснага падатковага выліку да ста мільёнаў рублёў, які прадастаўляецца падатковаму плацельшчыку, які стаіць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў і ажыццяўляе будаўніцтва або набыццё жылля".