Падатак на прыбыткі змяншаецца з 24% да 18%
Адпаведны ўказ 30 снежня 2011 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначае БЕЛТА, змены ўступілі ў дзеянне з 1 студзеня 2012 года. У Міністэрстве фінансаў кажуць, што гэта самая нізкая стаўка падатку на прыбытак у Мытным саюзе і адна з самых нізкіх у краінах Усходняй Еўропы.